ХХ стагоддзе было адным з самых цяжкіх у гісторыі жыхароў нашай краіны. Дзьве сусветныя вайны, масавыя рэпрэсіі, вымушаныя перасяленні, працоўныя міграцыі - усё гэта зрабіла пошук сваіх продкаў і сваякоў для тых, хто цікавіцца сваім радаводам, надзвычай складаным.
Вэбінар правядзе Вітаўт Руднік, гісторык і журналіст, адзін з заснавальнікаў гарадзенскага “Універсітэту Залатога Веку”, які сам з дапамогай названых вышэй крыніц сабраў шмат цікавай інфармацыі пра сваіх прадзедаў.